Фото pixabay.com
Сіноптыкі падоўжылі аранжавы ўзровень небяспекі з-за маразоў на панядзелак. Заўтра ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі тэмпература паветра панізіцца да -25… -30, месцамі будзе да -31… -33.
2 лютага надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў арктычнай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы пройдзе невялікі снег. У асобных раёнах прагназуецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны.