Зяленскі агучыў даты наступнага раўнда трохбаковых перамоваў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб прызначэнні наступных раўндаў трохбаковых перамоваў. Паводле яго слоў, прадстаўнікі Украіны, ЗША і РФ сустрэнуцца ў Абу-Дабі 4–5 лютага.

«Толькі што быў даклад нашай перамоўнай каманды. Вызначаныя даты наступных трохбаковых сустрэч: 4 і 5 лютага ў Абу-Дабі. Украіна гатовая да прадметнай размовы, і мы зацікаўленыя ў тым, каб вынік наблізіў нас да рэальнага і годнага завяршэння вайны. Дзякуй усім, хто дапамагае»,напісаў Зяленскі ў Telegram.

Раней анансавалася, што другі раўнд перамоваў павінен адбыцца 1 лютага.

Нагадаем, першы раўнд перамоваў паміж дэлегацыямі Украіны, Расіі і ЗША адбыўся ў Абу-Дабі 23–24 лютага.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!