Ціханоўская сустрэлася са спікерам Рады Стэфанчуком

Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфанчуком на палях сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене.

«Я выказала ўдзячнасць Украіне за яе моцнае лідарства і прынцыповую пазіцыю па Беларусі. Мы змагаемся за свабоду разам, супраць аднаго і таго ж ворага.

Калі Беларусь стане свабоднай, яна будзе надзейным партнёрам і сапраўдным суседам для Украіны», — напісала Ціханоўская ў сацсетцы X.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!