Ціханоўская падзякавала Нарвегіі за падтрымку на шляху да дэмакратыі

Святлана Ціханоўская павіншавала нарвежцаў з нацыянальным святам — Днём Канстытуцыі і падзякавала краіне за падтрымку беларускага народа.

«Сёння мы ўшаноўваем краіну, якая цвёрда стаіць за свабоду і чалавечую годнасць — каштоўнасці, што аб’ядноўваюць нарвежцаў і беларусаў. Дзякуй за тое, што вы падтрымліваеце народ Беларусі ў нашай барацьбе за свабодную і дэмакратычную будучыню», — напісала лідар дэмсіл у X.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў пасланне з нагоды Дня Канстытуцыі Нарвегіі, адрасаваўшы яго нарвежскаму народу.

«Мінск пацвярджае гатоўнасць да адкрытага дыялогу з Осла ў розных сферах агульнага інтарэсу на карысць нашых народаў», — заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!