Два знішчальнікі сутыкнуліся ў паветры ў ЗША

У ЗША падчас авіяшоу Gunfighter Skies у паветры сутыкнуліся два знішчальнікі E/A-18G Growler. Інцыдэнт адбыўся каля авіябазы Маунцін-Хоўм у штаце Айдаха.

Сутыкненне адбылося падчас дэманстрацыйнага палёту. Усе чатыры члены экіпажаў абодвух самалётаў катапультаваліся. Яны не пацярпелі.

Пачата расследаванне інцыдэнту, паведамляе Reuters.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!