Reform.news

Былых і цяперашніх студэнтаў ЕГУ выклікаюць на гутаркі ў КДБ

Рэдакцыя Reform.news · 3 чэрвеня 2026, 13:48

https://reform.news/be/bylyh-i-cjaperashnih-studjenta-egu-vyklikajuc-na-gutarki-kdb/

Людзей, якія маюць дачыненне да Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), выклікаюць «на гутаркі» ў КДБ. Гаворка ідзе як пра цяперашніх студэнтаў і выкладчыкаў, так і пра былых, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, у Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа па факце супрацоўніцтва з ЕГУ. Вядома пра ператрусы і допыты людзей, якія маюць дачыненне да ўніверсітэта.

Нагадаем, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў дзейны ў Вільні ЕГУ разам з яго структурнымі падраздзяленнямі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

У Генеральнай пракуратуры лічаць, што ўніверсітэт рыхтуе беларускую моладзь «да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы, прасоўвання так званых дэмакратычных каштоўнасцей, «альтэрнатыўных» трактовак гістарычных, культурных і іншых падзей».

Рэклама

Пакінуць адказ