Беларускія цыгарэты везлі ў Латвію пад выглядам морквы
Рэдакцыя Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 16:49
https://reform.news/be/belaruskija-cygarjety-vezli-latviju-pad-vygljadam-morkvy/Літоўскія мытнікі перахапілі беларускія цыгарэты на расійска-латвійскай мяжы. Іх спрабавалі ўвезці пад выглядам морквы, паведамляе мытня Латвіі.
Грузавы аўтамабіль перасякаў расійска-латвійскую мяжу ў пункце пропуску «Грэбнева» 10 кастрычніка. У машыне перавозілася свежая морква, але мытнікі зрабілі кантрольныя надрэзы ў скрынках і выявілі, што ў іх ёсць схаваны адсек з цыгарэтамі.
Усяго было канфіскавана больш за 42 тысячы пачак цыгарэт Queen Menthol, Queen Superslims і NZ Black з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт складае каля 250 тысяч еўра.
Распачата крымінальная справа па факце кантрабанды ў буйным памеры. Адзін чалавек затрыманы і змешчаны пад варту.


