Reform.news

Мігранты спрабавалі прабрацца з Беларусі ў Літву праз трубу

Рэдакцыя Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 16:03

https://reform.news/be/migranty-sprabavali-prabracca-z-belarusi-litvu-praz-trubu/

Двое мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Літву праз трубу пад ручаём, але, заўважыўшы памежнікаў, вырашылі вярнуцца.

Раніцай у аўторак сістэма відэаназірання на мяжы ў Друскінінкайскім раёне зафіксавала двух чалавек, якія набліжаліся з боку Беларусі. У гэтым месцы на мяжы ўсталяваны плот з калючым дротам, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

На літоўскім баку тут усталявана труба, па якой цячэ ручай Кусенка і ўпадае ў возера Латэжэрыс. Труба дыяметрам каля 2,8 метра пачынаецца за метр ад тэрыторыі Беларусі і праходзіць пад плотам. У месцы яе выхаду на літоўскім баку ўсталяваныя трывалыя металічныя вароты, якія замыкаюцца і павінны перашкаджаць руху мігрантаў.

Два мігранты прыйшлі з Беларусі па ручаі і залезлі ў трубу. З сабой у іх былі нажніцы па метале, якімі яны, верагодна, збіраліся перакусіць вароты.

Пасля таго, як мігрантаў заўважылі па камерах, на месца выехалі памежнікі. Пачуўшы шум аўтамабіля, які набліжаўся, мігранты выбраліся з трубы і вярнуліся ў Беларусь.

Фота: VSAT

Рэклама

Пакінуць адказ