Буйны пажар у Пружанскім раёне – агонь знішчыў 18 будынкаў

28 сакавіка ў вёсцы Баяры Пружанскага раёна ўспыхнуў пажар, які ахапіў некалькі нежылых дамоў і гаспадарчых будынкаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС.

Прыбыўшыя на месца выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. У выніку пажару знішчаны шэсць нежылых дамоў і дванаццаць гаспадарчых будынкаў. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!