Каля 300 замежных турыстаў зніклі без вестак у Непале пасля паводкі. МЗС Беларусі сочыць за сітуацыяй

У гарах Непала пасля разбуральнай паводкі і апоўзня загінулі не менш за 22 чалавекі. Амаль 400 чалавек лічацца зніклымі без вестак. Сярод зніклых — 291 замежны турыст.

Паводле інфармацыі Турыстычнага ўпраўлення Непала, сярод зніклых — грамадзяне Індыі, Аўстраліі, ЗША, Малайзіі, Вялікабрытаніі і ПАР.

МЗС Беларусі заяўляе, што не мае інфармацыі пра пацярпелых у Непале грамадзян Беларусі.

«Інфармацыі пра пацярпелых або загінулых грамадзян Беларусі ў Пасольства Беларусі ў Індыі (акрэдытавана ў Непале па сумяшчальніцтве) не паступала», — заявілі ў МЗС, дадаўшы, што сочаць за сітуацыяй.

Раптоўная паводка адбылася на рацэ Бхатэкошы на мяжы з Тыбетам. Паводле папярэдніх даных, прычынай стала землетрасенне ў Тыбеце магнітудай 4,4. Яно справакавала апоўзень, які перагарадзіў рэчышча ракі Лхендэ, што прывяло да выхаду ракі Бхатэкошы з берагоў. Разглядаецца таксама версія прарыву ледавіковага возера.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!