Больш за палову арганізаваных беларускіх турыстаў вывезена з Блізкага Усходу

Большая частка арганізаваных беларускіх турыстаў — звыш 60% — ужо вывезена з краін Блізкага Усходу. Пра гэта заявіў кіраўнік Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы ў эфіры АНТ.

Паводле яго слоў, у беларусаў, якія купілі білеты на замежных анлайн-платформах, могуць узнікнуць праблемы з вяртаннем грошай.

“Калі гэта білет “Белавія”, гэта як бы добра, але калі гэта нейкія замежныя авіякампаніі, то гэта ўсё дастаткова цяжка і складана. Прынамсі па саюзе турыстычнай індустрыі большая частка арганізаваных турыстаў вывезена. Большая частка — маецца на ўвазе звыш 60%”, — сказаў ён.

Рэйсамі «Белавія» ў Беларусь вярнуліся каля тысячы грамадзян, яшчэ больш за тысячу застаюцца ў рэгіёне.

У сюжэце паведамілі, што ў рэжыме чакання ўсё яшчэ знаходзяцца беларускія турысты ў Катары і Бахрэйне. Як толькі абстаноўка дазволіць, іх змогуць вярнуць дадому.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!