Больш за 4,5 тысячы мінчан заплацілі “падатак на звышдаходы”

Больш за 4,5 тыс. мінчан заплацілі падатак па павышанай стаўцы, задэклараваўшы даходы звыш 200 тыс. рублёў у год па выніках 2024 года. Такія дадзеныя ў эфіры “Радыё Мінск” прывёў начальнік гарадской інспекцыі па падатках і зборах Андрэй Сабалеўскі.

“У мінулым 2025-м мы ўпершыню працавалі над прыцягненнем да падатковых абкладанняў фізічных асоб, у якіх даход за 2024-ты склаў больш за 200 тыс. рублёў. Менавіта такая сума падлягае падаткаабкладанню па стаўцы 25%. Свае даходы ў гэтай катэгорыі плацельшчыкаў задэкларавалі звыш 4,5 тыс. мінчан, паказалі даход ні многа ні мала каля 2 млрд рублёў. Сума налічанага падаходнага падатку ў іх склала 118 млн рублёў, уся яна паступіла ў мясцовы бюджэт”, – сказаў ён.

Па выніках 2025 года павышаны падатак у 25% будзе спаганяцца з сумы перавышэння даходаў у 220 тыс. рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!