Украінская дэлегацыя адправілася на перамовы ў Жэневу

Украінская дэлегацыя адправілася на перамовы ў Жэневу. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў.

“На шляху ў Жэневу. Наперадзе наступны раўнд перамоваў”, – напісаў ён, апублікаваўшы фатаграфію каля цягніка.

Нагадаем, наступны раўнд перамоваў паміж Украінай, Расіяй і ЗША адбудзецца ў Жэневе 17-18 лютага.

Галоўныя пытанні парадку дня ўключаюць механізмы маніторынгу рэжыму спынення агню і арганізацыю далейшага абмену палоннымі паміж бакамі канфлікту.

На мінулым тыдні ў Крамлі заявілі, што расійскую дэлегацыю ў Жэневе зноў узначаліць Уладзімір Мядзінскі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!