Больш за 1000 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода

У расійскую базу вышуку з кастрычніка 2025 года па красавік 2025 года было дададзена 1118 грамадзян Беларусі. Зараз у ёй 5880 беларусаў, піша «Медыязона».

Грамадзяне Беларусі трапляюць у расійскую базу па запыце беларускіх уладаў. Гэта значыць, што гэтыя людзі знаходзяцца ў вышуку ў Беларусі.

Сярод тых, каго вышукваюць, — актывісты, журналісты, палітыкі і былыя палітвязні, якія з’ехалі з Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!