Бюджэт атрымае ад “Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман” больш за 28 млн рублёў дывідэндаў

ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” прыняло рашэнне аб выплаце дывідэндаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на ЕПФР.

На адну акцыю налічана 1549,52 рубля дывідэндаў. Яны павінны быць пералічаны ў рэспубліканскі бюджэт да 22 красавіка. Уласнікам “ГТФ “Нёман” з’яўляецца дзяржава.

Такім чынам, агульная сума дывідэндаў складзе 28,066 млн рублёў. У мінулым годзе фабрыка заплаціла 21,36 млн дывідэндаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!