“БелДжы” за першы квартал нарасціў вытворчасць аўтамабіляў на 7,8%

Завод “БелДжы” ў першым квартале выпусціў 22 359 легкавых аўтамабіляў, што на 7,8% больш, чым у мінулым годзе за той жа перыяд. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада. Сёння прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын наведвае прадпрыемства.

Экспарт за першы квартал вырас на 37,7% да 15 492 аўтамабіляў. У вартасным выражэнні ён складзе 251,9 млн долараў.

У Беларусі былі прададзены 8612 аўтамабіляў, што на 30% больш, чым у мінулым годзе. З іх 3 тыс. – “на новых відах энергіі”.

У I квартале 2026 года ў вытворчасці знаходзяцца 4 мадэлі BELGEE і 6 мадэляў GEELY, у тым ліку 3 мадэлі на новых відах энергіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!