«Белавія» скарэкціравала расклад рэйсаў з-за атакі на Маскву

«Белавія» скарэкціравала расклад рэйсаў з-за абмежаванняў ва ўсіх маскоўскіх аэрапортах у выніку атакі на расійскую сталіцу. Змяніўся час выканання асобных рэйсаў на сёння.

На дадзены момант абмежаванні знятыя, аднак карэкціроўкі ў раскладзе могуць захоўвацца і 19 чэрвеня, папярэдзілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Пасажырам рэкамендуюць перад выездам у аэрапорт правяраць статус рэйса на сайце belavia.by.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!