Сілавікі ў Віцебску правяраюць людзей з базы «Беспарадкі»

У Віцебску супрацоўнікі міліцыі наведваюць людзей, якія раней прыцягваліся да адказнасці за пратэсты 2020 года і ўключаныя ў базу «Беспарадкі», паведамляе «Віцебская вясна».

Сілавікі правяраюць месцы рэгістрацыі і тэлефоны. Праваабаронцам вядомыя некалькі выпадкаў, калі пасля праверак заводзілі адміністрацыйныя справы за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

База «Беспарадкі» была створана сілавікамі пасля пратэстаў 2020 года. У яе ўключаныя звесткі пра затрыманых, а таксама пра ідэнтыфікаваных удзельнікаў пратэстаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!