Жанчыну забіла токам на дачы пад Пружанамі

Жанчына загінула ад удару токам, калі касіла траву трымерам, паведамляе Следчы камітэт.

40-гадовая жыхарка Пружан прыехала на дачу разам з двума малымі дзецьмі. Каля 17:00 яна касіла траву электрычным трымерам. Жанчына выпадкова зачапіла рухомай часткай інструмента провад падаўжальніка і атрымала ўдар токам.

Жанчына памерла ад электратраўмы.

Фота: СК
Фота: СК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!