Беларусь набыла ў Расіі шакаладу на 72 млн долараў

Беларусь стала другім імпарцёрам шакаладу з Расіі. Пра гэта паведамілі ў расійскім цэнтры «Аграэкспарт».

Усяго ў першым паўгоддзі расійскія кандытары экспартавалі шакаладных вырабаў на 400 млн долараў.

Больш за ўсё іх закупіў Казахстан — на суму 124 млн долараў. Беларусь займае другое месца ў рэйтынгу спажыўцоў. Аб’ём паставак у нашу краіну вырас на 32% — да 72 млн долараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!