«Белавія» папярэджвае аб праблемах з афармленнем білетаў з-за збою ў расійскай сістэме браніравання
Рэдакцыя Reform.news · 26 студзеня 2026, 16:46
https://reform.news/be/belavija-papjarjedzhvae-ab-prablemah-z-afarmlennem-bileta-z-za-zboju-rasijskaj-sistjeme-braniravannja/(абноўлена)У расійскай сістэме браніравання авіябілетаў Leonardo («Сірэна-Трэвэл»), якую выкарыстоўвае і «Белавія», адбыўся тэхнічны збой.
У «Белавіі» часова недаступныя аперацыі па афармленні, змяненні і вяртанні авіябілетаў, а таксама набыцці дадатковых паслуг ва ўсіх каналах продажу: на сайце belavia.by, у офісах продажу і ў агентаў, папярэджвае авіякампанія.
Расійскія авіякампаніі таксама заяўляюць аб абмежаваннях пры афармленні білетаў.
Міністэрства транспарту Расіі і Расавіяцыя ўзмацнілі маніторынг за працай паветранага транспарту. Там, дзе гэта магчыма, пасажыраў рэгіструюць на рэйсы ўручную.
Нагадаем, «Белавія» перайшла на сістэму браніравання Leonardo восенню 2023 года.
дапаўненне ў 17:44
Праца сістэмы адноўлена.
