Беларуску на аўтамабілі са змененым VIN-нумарам затрымалі на польскай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 20 красавіка 2026, 12:23
https://reform.news/be/belarusku-na-a-tamabili-sa-zmenenym-vin-numaram-zatrymali-na-polskaj-mjazhy/Паездка 44-гадовай грамадзянкі Беларусі праз памежны пункт пропуску “Тэрэспаль” скончылася затрыманнем.
Як паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы, жанчына ехала на аўтамабілі Peugeot 2021 года выпуску з французскімі нумарнымі знакамі. Падчас агляду памежнікі выявілі прыкметы змены VIN-нумара.
Пачата расследаванне. Грамадзянку Беларусі затрымалі. Аўтамабіль канфіскаваны. Яго кошт ацэньваецца ў 40 тыс. злотых (менш за 10 тыс. еўра). Справа перададзена паліцыі.

