Беларуская мытня спыніла вываз 40 тон груш у Расію
Рэдакцыя Reform.news · 4 чэрвеня 2026, 14:34
https://reform.news/be/belaruskaja-mytnja-spynila-vyvaz-40-ton-grush-u-rasiju/Супрацоўнікі Магілёўскай мытні не дапусцілі вываз 40 тон груш у Расію без дакументаў.
Два грузавыя аўтамабілі з садавіной спынілі ў Магілёўскай вобласці. У кіроўцаў не было таварасуправаджальных дакументаў і фітасанітарных сертыфікатаў. Кошт груш ацэньваецца больш як у 273 тысячы рублёў, паведамляе ДМК.
У дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка, якому належаць тавар і аўтамабілі, распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф да 50% ад кошту тавару.



