Беларускае тэлебачанне паведаміла, што пад удар трапіў не толькі аўтобус, але і грузавікі

Пад удар беспілотніка ў Бранскай вобласці ў чацвер трапіў не толькі аўтобус, але і беларускія грузавікі. Пра гэта паведаміла беларускае тэлебачанне.

«Паводле наяўнай інфармацыі, падчас атакі дрона, акрамя аўтобуса з пасажырамі, пацярпелі і 3 беларускія фуры, адна з якіх згарэла цалкам», — гаворыцца ў сюжэце, прысвечаным учарашняму інцыдэнту.

Нагадаем, днём 2 ліпеня беларускі турыстычны аўтобус «Мінск — Анапа» трапіў пад удар дрона ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. У салоне знаходзіліся 19 пасажыраў. Усіх грамадзян Беларусі даставілі ў Гомельскую вобласць, шэсць расіян засталіся ў пункце часовага размяшчэння ў Бранскай вобласці. Пацярпелі тры чалавекі — два кіроўцы і пасажыр.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!