Скриншот сервиса flightradar24.com
Працяглая камандзіроўка Аляксандра Лукашэнкі, якая пачалася 26 чэрвеня са сустрэчы на Валдаі з Уладзімірам Пуціным, скончылася. Беларускі кіраўнік вярнуўся ў Мінск, сведчаць дадзеныя сэрвісу flightradar24.com.
Мяркуючы па дадзеных, Boeing 767 з бартавым нумарам EW-001PB вылецеў з Нейп’іда ў 16:27 UTC і прызямліўся ў Мінску ў 00:47 UTC (03:47 паводле беларускага часу).
Лукашэнка паспеў пабываць у Расіі, Кітаі, Інданезіі і М’янме.