Сергяенка прыляцеў у Іран на пахаванне Хаменеі

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка прыбыў у Іран па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе палаты.

У міжнародным аэрапорце імя імама Хамейні Ігара Сергяенку сустрэў намеснік спікера парламента Ірана Хамідрэза Хаджы-Бабаі.

Адзначаецца, што падчас візіту запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам краіны. Мяркуецца абмеркаванне пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня, умацавання міжпарламенцкіх сувязяў, а таксама рэалізацыі сумесных эканамічных і гуманітарных праектаў.

Варта адзначыць, што сёння ў Іране адбудзецца пахаванне аяталы Алі Хаменеі, былога вярхоўнага лідара краіны, які загінуў у лютым у выніку амерыканскага ўдару. У МЗС Ірана паведамілі, што ў жалобнай цырымоніі чакаецца ўдзел прадстаўнікоў больш як 100 краін.

«Падчас рабочага візіту ў Ісламскую Рэспубліку Іран старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка прыме ўдзел у цырымоніі развітання з загінулым вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі. Цырымонія развітання пачнецца ў Тэгеране сёння, 3 ліпеня, і працягнецца да 9 ліпеня. У першым жалобным мерапрыемстве прымуць удзел высокапастаўленыя дэлегацыі з дзясяткаў краін», — дадалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!