Беларуса з пратэрмінаваным пашпартам затрымалі ў Грузіі. Яму пагражае дэпартацыя на радзіму
Рэдакцыя Reform.news · 8 лістапада 2026, 13:41
https://reform.news/be/belarusa-z-pratjerminavanym-pashpartam-zatrymali-gruzii-jamu-pagrazhae-djepartacyja-na-radzimu/У Грузіі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які падвяргаецца палітычна матываванаму пераследу на радзіме. Яму пагражае дэпартацыя на радзіму. Пра гэта «Позірку» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.
Беларуса затрымалі 6 лістапада падчас праверкі дакументаў у метро. У яго скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта і часовага пасведчання асобы, выдадзенага ў Грузіі. Пасля праверкі мужчыну даставілі ў Дэпартамент міграцыі.
«У найбліжэйшы час прадставяць на арышт для дэпартацыі», – паведаміў Кісляк.
Паводле слоў праваабаронцы, мужчына раней звярнуўся па міжнародную абарону ў Грузіі, паколькі ў Беларусі падвяргаецца палітычна матываванаму пераследу. Аднак грузінскія ўлады адмовілі яму ў прадастаўленні статусу бежанца.
Кісляк удакладніў, што адмоўныя рашэнні былі прыняты Дэпартаментам міграцыі і гарадскім судом.
“У яго яшчэ няма рашэння апеляцыйнага суда, але, як я разумею, рашэнне было адмоўным”, – дадаў ён.
Імя затрыманага не раскрываецца з меркаванняў бяспекі.
