Reform.news

Лукашэнка занепакоены працай судоў у “асаблівы перыяд”

Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 11:32

https://reform.news/be/lukashjenka-zanepakoeny-pracaj-sudo-u-asablivy-peryjad/

Аляксандр Лукашэнка хоча ведаць, як беларускія суды будуць дзейнічаць у “асаблівы перыяд”, пад якім ён разумее вайну. Такое пытанне ён паставіў перад судзейскім корпусам на сённяшняй нарадзе.

«Хачу звярнуць увагу на яшчэ адно пытанне. Уся краіна сёння тэстуе і наладжвае алгарытмы ваеннага часу. Навучаем і правяраем вайскоўцаў, сілавікоў, тэрытарыяльную абарону, апалчэнне. Яшчэ раз паўтаруся, ніхто не хоча вайны, але мы абавязаныя быць гатовыя да любога развіцця падзей. Нас да гэтага вымушаюць», – сказаў ён, перадае яго прэс-служба.

У сувязі з гэтым Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы ў гэтым кантэксце ў судовай сістэме.

“Як судовая сістэма бачыць сваю гатоўнасць дзейнічаць у асаблівы перыяд? Гэта не рытарычныя пытанні. Сёння ў гэтым кірунку пакуль вашых дзеянняў няшмат”, – сказаў ён.

Рэклама

Пакінуць адказ