Цягнік з Вільнюса да Беластока запусцяць з 13 снежня
Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 10:17
https://reform.news/be/cjagnik-z-vilnjusa-da-belastoka-zapuscjac-z-13-snezhnja/Літоўскі чыгуначны перавозчык LTG Link прадставіў новы расклад руху, які будзе дзейнічаць з 13 снежня. Чакаюцца змены ў пасажырскіх зносінах з Польшчай.
Як паведамляе LRT, цягнік Вільнюс – Сувалкі будзе падоўжаны да Беластока. У выніку з літоўскай сталіцы да Беластока можна будзе дабрацца тры разы на дзень, а да Варшавы цягнікі будуць хадзіць двойчы на дзень.
Замест цягніка Вільнюс – Шчэцін са снежня будзе курсіраваць састаў Вільнюс – Зелена Гура. Ён будзе спыняцца ў Беластоку, Варшаве і Познані.
Таксама літоўскія і польскія перавозчыкі ўзгаднілі яшчэ адну перасадку. У выніку пасажыры з Вільнюса ў Сувалках змогуць перасесці на цягнік Сувалкі – Гданьск – Шчэцін.
