Беларусь і Грузія абмяркоўваюць пастаўкі тэхнікі для грузінскіх аэрапортаў
Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 10:57
https://reform.news/be/belarus-i-gruzija-abmjarko-vajuc-pasta-ki-tjehniki-dlja-gruzinskih-ajeraporta/Мінск разглядае магчымасць паставак беларускай тэхнікі ў грузінскія аэрапорты. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы пасла Беларусі ў Грузіі Мікалая Рагашчука з гендырэктарам Аб’яднання аэрапортаў Грузіі Леванам Масешвілі 18 лістапада.
«Бакі абмеркавалі магчымасці паставак беларускай тэхнікі для патрэб аэрапортаў Грузіі, а таксама перспектывы абмену досведам паміж спецыялістамі дзвюх краін у галіне авіяцыі і абслугоўвання аэрапортаў», — паведамляе беларуская амбасада.
У сустрэчы таксама ўдзельнічаў Адзіл Пірыеў, гендырэктар кампаніі «MAR-MOT» – дылера беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў у Грузіі.
