Беларуса з падсанкцыйнай надзіманай лодкай затрымалі ў Польшчы

Грамадзянін Беларусі вёз у Польшчу надзіманую лодку, аднак пры праходжанні мяжы высветлілася, што яна з’яўляецца падсанкцыйным таварам. Лодку канфіскавалі, паведамляе Люблінскае ўпраўленне мытна-падатковай службы ў Бяла-Падлясцы.

Беларус уязджаў у Польшчу праз пункт пропуску «Тэрэспаль». Падчас праверкі польскія памежнікі знайшлі ў яго ў аўтамабілі надзіманую лодку. Такі тавар знаходзіцца пад санкцыямі і не можа быць увезены ў ЕС.

Мужчыну прыцягнуць да адказнасці за кантрабанду. Таксама паведамленне пра парушэнне санкцый было накіравана ў пракуратуру. Лодку канфіскавалі як рэчавы доказ у справе. Яе кошт ацэньваецца ў 12,5 тысячы злотых (каля 3,5 тысячы долараў).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!