Беларуса прыцягнулі да адказнасці за ўвоз у Расію ялавічных галоў

Грамадзяніна Беларусі прыцягнулі да адказнасці ў Расіі за ўвоз ялавічных галоў без дакументаў.

Аўтамабіль пад кіраваннем беларуса спынілі 14 студзеня ў пункце пропуску «Красная Горка» ў Смаленскай вобласці Расіі. У грузавым адсеку перавозілася каля 2,5 тоны замарожаных галоў.

Пры праверцы высветлілася, што ў вадзіцеля няма ветэрынарных дакументаў на груз. Расійскі бок зрабіў запыт у Беларусь аб вяртанні субпрадуктаў, але Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі адказаў адмовай.

16 лютага груз адправілі на ўтылізацыю. Вадзіцеля прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Рассельгаснагляд.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!