Беларуса аштрафавалі на польскай мяжы за кантрабанду цыгарэт

Польскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў аўтамабілі грамадзяніна Беларусі ў пункце пропуску «Баброўнікі» на беларуска-польскай мяжы.

500 пачкаў цыгарэт былі схаваныя ў сядзенні аўтамабіля. Кошт партыі ацэньваецца больш як у 10 тысяч злотых (2,7 тысячы долараў), паведамляе Упраўленне падатковай адміністрацыі ў Беластоку.

27-гадовы кіроўца, грамадзянін Беларусі, прызнаўся ў кантрабандзе. Яго аштрафавалі на 10 тысяч злотых. Цыгарэты канфіскаваныя.

Фота: gov.pl
Фота: gov.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!