Фото: kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію, паведамляе яго прэс-служба. Сёння адбудзецца яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным.
На перамовах плануецца абмеркаваць ключавыя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыю ў рэгіёне і свеце.
Некалькі дзён таму Лукашэнка анансаваў «доўгатэрміновую камандзіроўку».