Беларус спрабаваў вывезці з Польшчы грузавы паўпрычэп з падробленым нумарам VIN

Польскія памежнікі на пасту ў Тэрэспалі канфіскавалі грузавы паўпрычэп са змененым нумарам VIN, ацэнены прыкладна ў 120 тысяч злотых, паведамляе прэс-служба Надбужанскага аддзела Памежнай варты.

На аўтамабільным памежным пераходзе ў Кукурыках, пры выездзе з Польшчы, супрацоўнікі Надбужанскага аддзела з паста ў Тэрэспалі затрымалі 35-гадовага грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў выехаць у Беларусь на грузавіку Mercedes з паўпрычэпам Schmitz (год выпуску — 2016).

Падчас праверкі памежнікі выявілі ўмяшанне ў ідэнтыфікацыйны нумар VIN.

Па справе распачата папярэдняе расследаванне. Вадзіцель і транспартны сродак перададзены паліцыянтам з Тэрэспаля, якія будуць працягваць далейшыя дзеянні па гэтай справе. Кошт канфіскаванага транспартнага сродку ацэнены ў 120 тысяч злотых.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!