Беларускі прапагандыст пагражае апанентам: Мы даставім з любай кропкі свету

Лукашэнкаў прапагандыст Вадзім Баравік, прызначаны дэпутатам Мінскага гарадскога савета, пагражае расправай апанентам рэжыму. Пагрозу ён выказаў у інтэрв’ю агенцтву «Мінск-Навіны».

«Не трэба абольвацца тым, што нехта дзесьці далёка знаходзіцца. Калі нам будзе трэба — мы з любой кропкі свету даставім. Прэцэдэнты ўжо былі, і не толькі з вядомай асобай, якая цяпер у Беларусі (верагодна, маецца на ўвазе Раман Пратасевіч — заўв. reform.news). У нас ёсць дыпламатычныя службы і іншыя структуры, мы цесна супрацоўнічаем і па лініі Інтэрпола, і з Расійскай Федэрацыяй. Таму, калі нехта згубіўся ў гэтым свеце і думае, што дзякуючы нейкім фінансавым актывам яму можна ўсё — трэба ўключаць мазгі. Знойдзем і пакараем», — заявіў Баравік.

Дзяржаўнае агенцтва падпісала каментар так: «Вадзім Баравік — пра наступствы для блогераў-парушальнікаў, якія знаходзяцца за мяжой».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!