Кая Каллас. Скриншот видео
21-шы пакет санкцый Еўрасаюза ўключае НПЗ у Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.
“Гэта наш найбуйнейшы раўнд за чатыры гады, у агульнай складанасці 218 падсанкцыйных асоб.
Мы закранулі больш за сотню банкаў і крыптааператараў, больш за 40 суднаў ценявога флоту і некалькі нафтаперапрацоўчых заводаў у Расіі і Беларусі, якія дапамагаюць Маскве працягваць вайну”, — напісала яна ў X.
Калас не ўдакладніла, пра якія менавіта НПЗ ідзе гаворка. Варта адзначыць, што «Нафтан» ужо знаходзіцца ў санкцыйных спісах Еўрасаюза. Яго ўнеслі ў іх яшчэ ў 2022 годзе. Разам з тым санкцыі дагэтуль не былі ўведзеныя ў дачыненні да «Мазырскага НПЗ». Верагодна, менавіта другі беларускі нафтаперапрацоўчы завод унеслі ў спісы ў рамках 21-га пакета.
Адпаведны рэгламент ЕС пакуль афіцыйна не зацверджаны і не апублікаваны.