Фото: PERN
Польскі аператар нафтаправода «Дружба» PERN удзельнічае ў забеспячэнні сыравінай НПЗ у Шведце.
Як паведамілі ў кампаніі, сыравіна для НПЗ паступае ў Гданьск, а адтуль па сістэме трубаправодаў дастаўляецца ў Шведт.
Такая схема рэалізавана на фоне прыпынення Расіяй транзіту казахстанскай нафты па «Дружбе».
Трэба адзначыць, што нафту для НПЗ імпартуе кампанія UNIMOT Paliwa. Гэтая ж кампанія ў 2020 годзе была ўцягнутая ў арганізацыю паставак у Беларусь амерыканскай нафты.
PERN у сваім рэлізе таксама адзначае, што ў гданьскім Нафтапорце вядзецца будаўніцтва новага глыбакаводнага тэрмінала, які зможа прымаць танкеры класа VLCC. У выніку магутнасць перавалкі нафты ў Гданьску можа дасягнуць 9 млн т за год.