Фото: Reform.by
«Банк развіцця» выпускае аблігацыі на 905 млн рублёў. У Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер з’явілася інфармацыя пра 110-ты выпуск каштоўных папер банка.
Усяго выпускаецца 905 тыс. аблігацый наміналам 1000 рублёў. Тэрмін абарачэння каштоўных папер — з 21 жніўня 2026 года па 29 снежня 2028 года.
Раней сёлета “Банк развіцця” ўжо эмітаваў аблігацыі на 2,36 млрд рублёў. Такім чынам, агульны аб’ём эмісіі ўжо дасягнуў 3,265 млрд рублёў пры ліміце на гэты год у 5,214 млрд рублёў.