БАА паведамляе пра змену мадэлі беларускага аўтарынку

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя ў чарговы раз звярнула ўвагу на зніжэнне імпарту легкавых аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі. Паводле ацэнкі БАА, на рынку адбываецца змена мадэлі.

У сакавіку юрыдычныя асобы ўвезлі 1,6 тыс. аўтамабіляў. У параўнанні з папярэднім месяцам імпарт знізіўся на 22%, а з аналагічным перыядам мінулага года — на 44%. Увоз аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі за першы квартал скараціўся на 54%.

“На фоне высокага кошту ўтылізацыйнага збору для бізнесу класічныя продажы са склада саступаюць месца паслугам па пошуку і дастаўцы аўто з-за мяжы. Гэтая мадэль стала дамінуючай на рынку: пакупнікі масава пераарыентаваліся на ўвоз праз фізічных асоб, што дазваляе істотна аптымізаваць выдаткі”, — адзначаюць БАА.

Дадатковы імпульс такім зменам надала пастанова ўрада №372, якая абмежавала квоты на ўвоз электрамабіляў без ацэнкі тыпу транспартнага сродку. У выніку юрыдычныя асобы ў сакавіку ўдвая скарацілі ўвоз электрамабіляў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!