Фото: Reform.by
Сіноптыкі папярэджваюць пра аранжавы ўзровень небяспекі на панядзелак. 8 чэрвеня ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, ноччу ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — моцныя дажджы. Днём пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с, па ўсходзе — моцны парывісты вецер.
Надвор’е будзе вызначаць актыўная франтальная сістэма, якая зрушваецца з тэрыторыі Украіны. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература ноччу +10…+17°С, днём +17…+24°С, па ўсходзе месцамі да +28°С.
9 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі і днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер чакаецца заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ноччу +9…+16°С, днём +19…+25°С, месцамі да +27°С.