Петер Мадьяр. Фото: facebook.com/peter.magyar.102
21 лютага ў Венгрыі стартавала выбарчая кампанія па выбарах у парламент. Паводле апытання сацыялагічнай кампаніі Median, праведзенага 18-23 лютага, апазіцыйная партыя «Тыса» Петэра Мадзяра апярэджвае кіруючую «Фідэс» Віктара Орбана.
Паводле апытання, «Тыса» апярэджвае «Фідэс» на 11 працэнтных пунктаў сярод усяго электарату (42% супраць 31%). Сярод выбаршчыкаў, якія вызначыліся з выбарам, партыю Мадзяра падтрымліваюць 55%, партыю Орбана — 35%, піша Telex.
У параўнанні з папярэднім даследаваннем, «Тыса» палепшыла свае пазіцыі на 2 працэнтныя пункты сярод усіх выбаршчыкаў.
Парламенцкія выбары ў Венгрыі прызначаны на 12 красавіка.