Ціханоўская назвала ганьбай галасаванне рэжыму ў Генасамблеі ААН па рэзалюцыі аб міры ва Украіне

Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X назвала ганьбай галасаванне Беларусі ў Генасамблеі ААН па рэзалюцыі аб міры ва Украіне.

“Гэта ганьба, што рэжым Лукашэнкі — у чарговы раз — прагаласаваў супраць міру ва Украіне на Генеральнай Асамблеі ААН.

Гэта толькі даказвае, што ні Пуцін, ні Лукашэнка не хочуць міру.

Свабодная Беларусь будзе адстойваць міжнароднае права, правы чалавека і стане надзейным партнёрам для ўсяго свету”, — напісала яна.

Нагадаем, учора Генасамблея ААН прыняла ініцыяваную Украінай рэзалюцыю «Падтрымка трывалага міру ва Украіне». Рэзалюцыю падтрымалі 107 краін. 51 краіна ўстрымалася, 12 прагаласавалі супраць, сярод тых, хто галасаваў супраць, — Беларусь, Расія, Бурундзі, Буркіна-Фасо, Куба, КНДР, Эрытрэя, Іран, Нікарагуа, Нігер, Малі, Судан. ЗША ўстрымаліся.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!