Саудаўская Аравія акажа дапамогу 1000 беларусаў у месяц Рамадан

У Мінску ў рамках праграмы іфтара Служыцеля Дзвюх Святыняў будзе аказана дапамога 1000 чалавек, паведамляе Міністэрства па справах ісламу, закліку і настаўлення Саудаўскай Аравіі.

Акцыя рэалізуецца “ў рамках намаганняў Саудаўскай Аравіі па служэнні ісламу і мусульманам па ўсім свеце і прасоўванні каштоўнасцяў салідарнасці і спачування”, гаворыцца ў паведамленні.

Праграма іфтара Служыцеля Дзвюх Святыняў — гэта дабрачынная ініцыятыва ўрада Саудаўскай Аравіі, у рамках якой у месяц Рамадан (17 лютага – 19 сакавіка) арганізуюцца бясплатныя вячэрнія трапезы (іфтар) для мусульман у розных краінах свету.

“Рэалізацыя гэтых ініцыятыў з’яўляецца часткай рамаданскіх праграм міністэрства ў розных краінах, адлюстроўваючы прыхільнасць кіраўніцтва Каралеўства дзяліцца радасцю благаслаўлёнага месяца з мусульманамі па ўсім свеце і падкрэсліваючы гуманітарную місію Саудаўскай Аравіі па служэнні ісламу і мусульманам”, — адзначылі ў міністэрстве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!