Амаль 30 млн пачак цыгарэт і 33 падазраваныя. Польскі суд разгледзіць буйную справу аб кантрабандзе з Беларусі

Галоўнае
Фото: lubelskie.kas.gov.pl

Раённы суд у польскім Седльцы разгледзіць буйную справу аб кантрабандзе цыгарэт. У ёй фігуруюць 33 абвінавачаныя і амаль 30 млн пачак цыгарэт. Абвінаваўчае заключэнне па справе накіравала ў суд Падляскае аддзяленне Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Беластоку.

Абвінавачанні датычацца ўдзелу ў арганізаванай злачыннай групе, якая здзяйсняе падатковыя злачынствы і злачынствы, звязаныя з прадастаўленнем фінансавых выгод супрацоўнікам мытні.

Як паведамілі ў Нацыянальнай пракуратуры, супрацоўнікі мытні, якія праходзяць па справе, не ўключаны ў дадзенае абвінаваўчае заключэнне.

Паводле матэрыялаў справы група дзейнічала з лістапада 2018 года па кастрычнік 2021 года. Цыгарэты ўвозіліся з Беларусі ў Польшчу праз аўтамабільны пераход “Баброўнікі”, а таксама чыгуначны “Цярэспаль”.

Усяго кантрабандысты пераправілі 29,44 млн пачак цыгарэт. Шкода польскаму бюджэту ацэненая ў амаль 498 млн злотых (больш за 140 млн долараў па бягучым курсе).

Паведамляецца, што для забеспячэння правозу цыгарэт члены групы далі хабар мытнікам на суму не менш за 99,5 тыс. злотых і 898,4 тыс. еўра.

Па справе арыштаваныя актывы на 10,9 млн злотых.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны