Актывістку з Гродна будуць судзіць паводле 10 артыкулаў

Актывістку з Гродна Валянціну Навумаву абвінавачваюць паводле 10 артыкулаў, паведамляе «Гарадзенская Праваабарона». Яна была затрыманая ў верасні 2025 года.

Навумавай прад’яўленыя абвінавачанні паводле артыкулаў:

  • артыкул 16, частка 6 (дапамога ў саўдзеле ў злачынстве),
  • артыкул 130, часткі 1 і 3 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці),
  • артыкул 188 (паклёп),
  • артыкул 203-1, частка 3 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў),
  • артыкул 361-4, часткі 1 і 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна),
  • артыкул 367, частка 2 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі),
  • артыкул 368, частка 1 (абраза Лукашэнкі),
  • артыкул 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
  • артыкул 370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі),
  • артыкул 391 (абраза суддзі).

Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яе судзілі паводле адміністрацыйнай справы за ўдзел у акцыі «дармаедаў».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!