Фото: Reform.by
Савет Міністраў зацвердзіў пералік сельскагаспадарчых арганізацый, якія атрымаюць дзяржпадтрымку на рэалізацыю інвестпраектаў.
“У пералік уключаны 224 інвестыцыйныя праекты, з іх 204 – інвестыцыйныя праекты па ўзвядзенні прафілакторыяў для цялят”, – паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Уключаныя ў пералік арганізацыі атрымаюць субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка.