Парламенцкая дэлегацыя Зімбабвэ прыляцела ў Мінск

Сёння ноччу ў Мінск прыбыла парламенцкая дэлегацыя Зімбабвэ на чале са старшынёй Сената парламента Мэйбл Мемары Чынамонай. Яе сустракаў член Савета Рэспублікі Сяргей Алейнік.

Зімбабвійскія парламентарый будуць знаходзіцца ў Беларусі да 22 лютага. Яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі. Чакаецца падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве.

Таксама запланаваны наведванні ПВТ, МТС, Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра, установы аховы здароўя і г.д.

Фота: Савет Рэспублікі
Фота: Савет Рэспублікі
Фота: Савет Рэспублікі
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!