Адміністрацыя Лукашэнкі і Міжнародны аддзел Кампартыі Кітая дамовіліся аб паглыбленні супрацоўніцтва
Рэдакцыя Reform.news · 29 красавіка 2026, 07:41
https://reform.news/be/administracyja-lukashjenki-i-mizhnarodny-addzel-kampartyi-kitaja-damovilisja-ab-paglyblenni-supraco-nictva/Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой працягвае візіт у Кітай. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР, ён правёў перамовы з загадчыкам Міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Хайсінам.
Па выніках сустрэчы быў падпісаны мемарандум аб паглыбленні супрацоўніцтва паміж адміністрацыяй Лукашэнкі і Міжнародным аддзелам ЦК Кампартыі Кітая.
Падчас перамоў абмяркоўвалі пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня. Асаблівая ўвага надавалася развіццю кадравага патэнцыялу, умацаванню інфармацыйнай бяспекі і пашырэнню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Адзначаны перспектывы прыцягнення кітайскіх кампаній да рэалізацыі праектаў у Беларусі.

