У лясным масіве ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці знайшлі абломкі беспілотніка самалётнага тыпу. Іх выявіў 20 сакавіка памежны нарад вайсковай часці 1242 у кіламетры ад пасёлка Чаплін, піша “Маяк”.
“Мадэль не ўстаноўлена, нумар вытворчасці праглядаецца. На месцы выяўлення ўстаноўлены нарад”, — гаворыцца ў матэрыяле.